«Гаворка ідзе прыкладна ад 8 тысяч і вышэй чалавек. Гэта як і класічныя падыходы, якія тычацца вызвалення ад адказнасці інвалідаў, шматдзетных, адзінокіх маці і гэтак далей, так і асоб, якія здзейснілі іншыя злачынствы», — сказаў Андрэй Швед.

Ён заявіў, што Генпракуратура займае прынцыповую пазіцыю, што акт амністыі не павінен распаўсюджвацца на ўдзельнікаў «пратэсных» спраў, але выканаюць даручэнне Лукашэнкі.

«Гэта значыць, тыя асобы, якія здзейснілі злачынствы, звязаныя з экстрэмізмам, якія замахнуліся на нашу дзяржаву, якія паднялі руку на праваахоўнікаў, могуць выйсці на волю.

Але толькі тыя, хто раскаяўся, усвядоміў і лічыць магчымым звярнуцца [да Аляксандра Лукашэнкі] з просьбай аб памілаванні», — сказаў Швед.

Пералік складаў злачынстваў, якія будуць трапляць пад дзеянне закона аб амністыі, вызначаць у бліжэйшы час, дадаў Генпракурор.

Лукашэнка загаварыў пра амністыю, «перагібы» і «заклапочанасць многіх грамадзян»

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3