«У выніку цяпер, хоць і «зігзагам», але можна прайсці па камеры пяць крокаў. Што зрабіла мае «прагулкі» больш «інтэнсіўнымі». А ў прагулачных дворыках сапраўды вырашылі памяняць дызайн. Толькі не ландшафту, а кратаў — арматура нечым не задаволіла. Калі гэта скончыцца — не кажуць», — піша Статкевіч.

Палітыка не выводзяць на прагулку ўжо больш за месяц, матывуючы гэта «рамонтам прагулачных дворыкаў», адзначае Марына Адамовіч. «Вось так, раптам, УСЕ дворыкі «рамантуюць». Улічваючы маштаб і час, я ў лісце запыталася, ці не ландшафтны дызайн там перарабляюць».

«… Цяпер гэтая камера сухая, але па счарнелых столі і сценах у адным з кутоў так было не заўсёды. Кажуць, што дах рамантавалі — восень пакажа.

… Паступова павялічваю нагрузкі падчас заняткаў фізкультурай. Днём у мяне тры «прагулкі» па камеры па 30-40 хвілін і адна вечарам на 20-30 хвілін. Падчас дзённых «прагулак» раблю фізічныя практыкаванні. З-за памераў камеры прыйшлося ўводзіць практыкаванні з «гантэляй», у якасці якой скарыстоўваю ПЭТ-бутэльку 1,5 літра. Праўда, з-за невялікай вагі мушу цягаць гэтую «гантэлю» па разоў 800 за дзень. І з часам прыйдзецца гэтую колькасць яшчэ павялічваць», — напісаў у лісце Мікалай Статкевіч.

Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 мая 2020 года, а ў снежні 2021 года асуджаны на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. Пакаранне адбывае ў Глыбокім. На пачатку жніўня яго перавялі ў адзіночную камеру плошчай тры квадратныя метры.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
12