«У прыватнасці, апошнія выклікі — міграцыйны крызіс, сітуацыя па кавідзе — паказалі нам, што сапраўды прыйшоў час вярнуцца да размовы аб заканадаўчай аснове дзейнасці валанцёраў», — сказала намесніца кіраўніка праўладнай грамадскай арганізацыі.
«У прыватнасці — да «Закона аб валанцёрстве». Паколькі навелы па валанцёрству ёсць у некалькіх заканадаўчых актах у краіне, але аднаго такога закона пакуль няма. Я ведаю, што ідзе вялікая праца, у тым ліку з прыцягненнем грамадскіх арганізацый…
Для нас важныя не толькі азначэнні, паняцці, але таксама важна, як на заканадаўчай аснове будзе матываваны валанцёр, як будзе падтрымлівацца, якія ў яго будуць правы, абавязкі, хто можа лічыцца валанцёрам, а хто, на жаль, не можа», — удакладніла Зорына.
«Гэтыя рэчы мы ўжо абмяркоўваем з нашымі партнёрамі, з дзяржаўнага сектара ў тым ліку. Думаю, што яны прывядуць да добрага выніку», — сказала яна.
Як і ад іншых спробаў «заканадаўча ўрэгуляваць» розныя пытанні, якія робяцца апошнія два гады, рэшткам грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ад гэтага закона чакаць чагосьці добрага наўрад ці выпадае.





