Фота: Tetiana SHYSHKINA, unsplash.com
«Гэта незаконнае затрыманне дыпламата з'яўляецца сур'ёзным парушэннем Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах, якая гарантуе асабістую недатыкальнасць дыпламатаў, і ставіць пад пытанне бяспеку дыпламатаў у Беларусі. Такое незаконнае затрыманне дыпламатычнага персаналу ЕС адбываецца ўжо другі раз. Еўрапейская служба знешніх дзеянняў ужо выклікала беларускую часовую павераную ў Бруселі для тлумачэння гэтага сур'ёзнага інцыдэнту», — паведамілі выданню Reform.by у прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.
6 верасня пасля абвяшчэння прысуду ў справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» былі затрыманыя некалькі чалавек, у тым ліку часовая павераная ў справах Еўрасаюза у Беларусі Эвеліна Шульц. Яе адпусцілі толькі праз дзве гадзіны.
Чытайце таксама:
Часовую павераную ў справах ЕС у Беларусі затрымалі пасля суда над палітвязнямі і каля 2 гадзін утрымлівалі ў міліцыі





