Адразу ў некалькіх расійскіх рэгіёнах ідуць ператрусы ў журналістаў, паведамляе «Бі-бі-сі».

Іх звязваюць са справай аб «ваенных фэйках» супраць Іллі Панамарова, які пражывае ў Кіеве.

У Маскве сілавікі прыйшлі з ператрусам да фатографа Руслана Сухушына. «Супрацоўнікі заявілі, што следчыя дзеянні праводзяцца з-за пастоў, якія ганяць войска РФ, а таксама з-за «сувязі з Іллём Панамаровым».

У Екацярынбургу раніцай у чацвер з ператрусамі прыйшлі да галоўнага рэдактара «Вячэрніх ведамасцяў» Уладзіслава Постнікава. Паводле апублікаванага відэазапісу, сілавікі выламалі дзверы ў кватэры журналіста, але ўнутры нікога не выявілі. Таксама паведамляецца, што ператрусы прайшлі ў рамках справы аб «ваенных фэйках». Поснікаў можа быць звязаны з антываенным праектам «Утро февраля».

Прайшоў ператрус у Растове-на-Доне ў журналісткі RusNews Бэлы Насібян. Перад гэтым журналістка выявіла, што ў яе заблакаваныя банкаўскія рахункі.

Сілавікі прыйшлі таксама да журналіста Сяргея Носава ў Арлоўскай вобласці і адміністратара краязнаўчага партала «Арлец» Віктара Зыранава — ён жыве ў падмаскоўным Рэутаве.

Адбыўся ператрус у Цюмені ў журналісткі Юліі Глазавай з «Сібір.Рэаліі».

Акрамя таго, паведамляецца пра ператрусы ў падмаскоўным Адзінцове— у чатырох журналістаў і дырэктара партала «Адзінцова-інфа» Андрэя Астравухава. Яны таксама звязаны з справай аб «ваенных фэйках», аднак, па дадзеных «АУС-інфа», яно было заведзена з-за сямі публікацый на сайце партала. Пра сувязі партала з Іллёй Панамаровым нічога не вядома.

Іллі Панамарову прад'яўленае абвінавачванне ў распаўсюджванні «фэйкаў» пра расійскую армію «па матывах палітычнай, ідэалагічнай, расавай, нацыянальнай або рэлігійнай нянавісці», за што прадугледжана да 10 гадоў пазбаўлення волі. У Расіі ён завочна арыштаваны.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13