Ногі — тая частка цела, на якую мы часам не звяртаем увагі, і гэта можа мець дрэнныя наступствы ад сухіх пятак да грыбку. Таксама часта сустракаецца павышаная патлівасць ног і непрыемны пах ад іх, піша onet.pl.

На шчасце, ёсць добры спосаб палепшыць стан сваіх ног. Нашы бабулі замочвалі ногі ў цёплай вадзе з гаспадарчым мылам, і гэты эфектыўны метад дагэтуль папулярны, але мы хочам прапанаваць вам нешта іншае. Замочванне ног у перакісу вадароду можа паказацца дзіўнай ідэяй, але паспрабаваць варта.

Гэты цудоўны сродак мае шмат іншых прымяненняў, акрамя абеззаражвання: напрыклад, перакісам можна карыстацца як адбельвальнікам ці як часткай у доглядзе хатніх раслін. Чым жа дапаможа замочванне ног у гэтым рэчыве?

Перакіс вадароду мякка змякчае скуру, таму гэтая працэдура будзе карыснай для людзей з мазалямі на пятках. Больш за тое, перакіс мае антыбактэрыяльны эфект, таму ён перадухіляе мікоз і можа дапамагчы ў яго лячэнні. Таксама, калі ў вас урастаюць ногці на нагах, перакіс вадароду дапаможа кантраляваць працэс запалення, а рэгулярнае замочванне ног у растворы перакісу дапаможа пазбавіцца непрыемнага паху.

Як жа рабіць такія ванначкі? На паўтара літра гарачай вады вам спатрэбіцца 3-4 сталовыя лыжкі перакісу, трымайце ногі ў растворы каля 5 хвілін. Такая працэдура можа дапамагчы вам расслабіцца і абстрагавацца пасля цяжкага дня.

Нашто парыць ногі ў воцаце? Просты сродак ад праблем, пра якія не прынята гаварыць

Загортванне ног у фольгу: на першы погляд, абсурд, але часам дапамагае

Напасць айцішнікаў: як лячыць тунэльны сіндром

Клас
53
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
14
Сумна
7
Абуральна
13