Аляксей Багданаў
Па словах міністра, ён спадзяваецца, што прыняць закон аб паралельным імпарце ў Беларусі атрымаецца да канца года. Ён павінен спрасціць імпарт тавараў, забароненых да ўвозу ў Беларусь з прычыны заходніх санкцый, сказаў Багданаў на міжнародным форуме «Трэйд дыялог» у Мінску.
Інстытут паралельнага імпарту ўжо працуе ў Расіі. Ён прадугледжвае ўвоз у краіну тавараў без згоды праваўладальніка таварнага знака (гэта значыць, «паралельна» афіцыйнаму імпарту такіх тавараў праз дылераў, упаўнаважаных праваўладальнікам).
У гэтым канкрэтным выпадку, аднак, гаворка ідзе пра «паралельны» ўвоз тавараў тады, калі афіцыйныя пастаўкі адсутнічаюць у прынцыпе.
Чытайце таксама:
У Беларусі легалізуюць шэры імпарт для абыходу санкцый. Разбіраемся, што гэта значыць





