Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 верасня на нарадзе з кіраўніцтвам урада.

«Адной з тэм нарады стала ўдасканаленне заканадаўства аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Савет міністраў прапануе мадэрнізаваць фармат функцыянавання гэтага сегмента эканомікі, абапіраючыся на два фундаментальныя прынцыпы — прастату і справядлівасць», — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба

«Мая галоўная ўмова — гэта празрыстасць і магчымасць кантролю прадпрымальніцкай дзейнасці. Бізнэс павінен мець зразумелыя правілы для старту і росту, а дзяржава — сумленнага плацельшчыка падаткаў і партнёра ў рэалізацыі праграм развіцця. Тое, што ў нас тут конь не валяўся, гэта няўзброеным вокам бачна», — сказаў на нарадзе Лукашэнка.

«Эвалюцыйным шляхам неабходна стварыць прадпрымальніцкае асяроддзе, якое будзе адказваць запытам беларускага грамадства», — заявіў Лукашэнка, дадаўшы, што трэба стварыць прадпрымальнікам стымул да трансфармацыі ў юрыдычную асобу.

«Трэба стварыць прадпрымальнікам стымул да трансфармацыі ў юрыдычную асобу. Гэта факт, — сказаў Лукашэнка. — Гэта фактычна рамеснік. Гэта чалавек, які робіць тое, што ніхто акрамя яго зрабіць не зможа. А ў нас што адбылося? Усе сталі прадпрымальнікамі — ад ваенна-прамысловага комплексу да вясельных і пахавальных рытуалаў». 

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
21
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5