Супрацоўнікі КДБ затрымалі Аляксандра Мялешку 7 ліпеня ў межах крымінальнай справы і змясцілі яго на Акрэсціна. Праз шэсць сутак мужчыну выпусцілі пад паручальніцтва калег, таму да суда ён знаходзіўся на волі.

Мялешка — загадчык лабараторыі генетычных біятэхналогій Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, кандыдат біялагічных навук. У яго 20-гадовы стаж працы, раней ён уваходзіў у кіраўнічы орган першаснай арганізацыі «Свабоднага прафсаюза беларускага» ў РНПЦ ДАГІ.

Сёння суддзя Максім Трусевіч прызнаў Аляксандра вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да трох гадоў «хатняй хіміі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9