Фота: Maksym Kozlenko/wikimedia.org

Фота: Maksym Kozlenko/wikimedia.org

Бывае, што чорнае адзенне губляе свой колер пасля некалькіх пранняў незалежна ад абранага рэжыму. Але гэта можна выправіць з дапамогай кавы!

Рэцэптам падзялілася маці траіх дзяцей Ганна:

«Цёмная вопратка хутка губляе колер. Павышаныя тэмпературы, працяглыя праграмы мыцця, ультрафіялетавае выпраменьванне і некаторыя хімічныя рэчывы ў парашках робяць так, што пігмент вымываецца з адзення.

Як з гэтым змагацца? Проста дадайце два кубкі свежай кавы ў барабан пральнай машыны на цыкл паласкання».

Гэта дапаможа цёмнай вопратцы заставацца цёмнай. Да таго ж, жанчына кажа, што адзенне не будзе пахнуць кавай. Калі вы хочаце праверыць рэцэпт — пакладзіце ў машыну старую вопратку.

Але памятайце, што гэта працуе толькі для цёмнай вопраткі! На белай вопратцы могуць з'явіцца плямы, якія будзе цяжка выдаліць.

Чытайце яшчэ:

Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект

Чатыры спосабы зрабіць сваю каву больш карыснай

Як пазбавіцца плямаў на зубах

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1