Пры гэтым, згодна з КаАП, адміністрацыйны арышт не можа ўжывацца да жанчын з непаўнагадовымі дзецьмі. Іх нават не могуць затрымліваць больш, чым на тры гадзіны. Але насуперак закону Тукаву ўтрымліваюць за кратамі ўжо тыдзень. Вядома, што на яе складзены яшчэ адзін пратакол за «экстрэмізм».

Нагадаем, 1 верасня падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі быў выступ людзей у вайсковай форме. Ганна на сярэдзіне выступу выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак «вікторыя». Міліцыянт вывеў дзяўчыну, сыходзіла яна пад апладысменты людзей. А пасля закруціўся рэпрэсіўны механізм.

Чытайце таксама:

Што вядома пра жанчыну, якая зладзіла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку? Падрабязнасці

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
30