Фота: БАТЭ

Фота: БАТЭ

Футбалісты БАТЭ і мінскага «Дынама» згулялі ўнічыю ў матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі.

У першым тайме на «Барысаў-Арэне» невялікая перавага была на баку гаспадароў, але рэалізаваць яе яны не змаглі. Пасля перапынку менчукі сталі дзейнічаць вастрэй і стварылі некалькі небяспечных момантаў ля брамы БАТЭ. Але забіць не забіў ніхто — 0:0.

Іншыя вынікі матчаў сёння.

«Іслач» у гасцях разграміла «Мінск» 5:1.

У Магілёве «Дняпро» перамог «Віцебск» 2:1.

«Арсенал» Дзяржынск — «Дынама» Брэст 0:2.

«Славія» Мазыр — «Слуцк» 1:1.

Гандбалісты клуба «Мяшкоў Брэст» сталі першымі ўладальнікамі Суперкубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд. У сябе на радзіме яны лёгка абыгралі мінскі СКА 34:29.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0