Фота: «Сіцідог»
Андрэй Бусел — заснавальнік Hutkasmachna studio.
Вы маглі бачыць у Мінску яго стрыт-арт-працы. Адна з самых вядомых — цягнік метро над вуліцай каля «Пясочніцы» на Куйбышава. Яго ж праца — люстэркі, развешаныя па горадзе.
Фота: інстаграм Hutkasmachna studio
Як піша «Еўрарадыё», мужчыну затрымалі яшчэ ў чацвер, 8 верасня. А ўжо ў пятніцу асудзілі на 13 сутак арышту. Прычыны затрымання, а таксама ў чым абвінавацілі Андрэя — не вядома.





