Запарожская АЭС

Запарожская АЭС

Апошнія трое сутак 6-ы энергаблок працаваў у рэжыме вострава, забяспечваючы толькі ўласныя патрэбы ЗАЭС на крытычна нізкім узроўні магутнасці (ад 114 да 140 МВт), паколькі з-за расійскіх абстрэлаў былі пашкоджаныя ўсе лініі сувязі Запарожскай АЭС з энергасістэмай Украіны.

Учора ўвечары пасля аднаўлення працаздольнасці адной з гэтых ліній сувязі электрасілкаванне ўласных патрэб ЗАЭС стала магчымым ад энергасістэмы Украіны. Таму было прынятае рашэнне аб адключэнні энергаблока №6 і пераводзе яго ў найбольш бяспечны стан.

У выпадку паўторнага пашкоджання ліній сувязі з энергасістэмай, рызыка чаго застаецца вялікай, сілкаванне ўласных патрэб ЗАЭС будзе адбывацца ад дызель-генератараў, тэрмін працы якіх абмежаваны тэхналагічным рэсурсам і аб'ёмамі наяўнага дызельнага паліва.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
11