Напярэдадні «самае буйное ў Еўропе» маскоўскае кола агляду адкрыў асабіста расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Святы з нагоды Дня Масквы не адмянілі нават пасля відавочнай паразы расійскай арміі ў Харкаўскай вобласці, што знервавала крамлёўскіх прапагандыстаў.

На ўзламаным сайце кола агляду з'явілася патрабаванне хакераў «спыніць маскоўскае крывавае кола».

«Мы лічым абсалютна недарэчным, што пакуль нашы хлопцы гінуць на фронце, гнілая ліберальная інтэлігенцыя пускае салюты і аддаецца бяздзейнасці ў сталіцы нашай Радзімы», — напісалі невядомыя.

Канчаецца паведамленне інфармацыяй аб тым, што «Сонца Масквы» замініравана, і калі патрабаванні «патрыётаў» не будуць выкананыя (у прыватнасці, аб пакаранні тых, хто вінаваты ў гібелі «нашых хлопцаў» на фронце), кола агляду «закаціцца навекі».

Сёння, дарэчы, «Сонца Масквы» ўжо не працавала, супрацоўнікі тлумачылі гэта «каліброўкай сістэмы».

Клас
8
Панылы сорам
8
Ха-ха
124
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
5