Падчас яго ўтрымання пад вартай Рыгору выставілі абвінавачванне яшчэ ў абразе Лукашэнкі і закліках да санкцый. Прысуд вынес суддзя Мікалай Рачынскі, паведамляе «Вясна».

Адразу яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Але за час следства яму выставілі абвінавачванне яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), а арт. 369 КК знялі. 

Рыгора затрымалі 29 верасня мінулага года ў Гродне па крымінальнай справе, заведзенай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8