На Херсоншчыне УСУ вызвалілі пяць населеных пунктаў
Паводле заявы кіраўніцы аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтра Сілаў абароны поўдня Украіны Наталлі Гумянюк, у Херсонскай вобласці вызваленыя 5 населеных пунктаў: Высакаполле, Новаўзнясенскае, Белагорка, Сухі Ставок і Міралюбаўка. Усе яны цалкам пад кантролем украінскіх вайскоўцаў.
Акрамя таго, па звестках Гумянюк, за два тыдні на поўдні Украіны былі знішчаныя больш за 1800 расійскіх акупантаў. Вызваленая тэрыторыя агульнай плошчай амаль 500 квадратных кіламетраў.
У вызваленні Херсоншчыны ўдзельнічаюць і беларускія добраахвотнікі, якія ўчора паведамілі пра заняцце імі стратэгічна важнай вышыні.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ