«Вести недели» («Расія 1»)

Дзмітрый Кісялёў расказаў аб адступленні ў самым пачатку сваёй праграмы: ён падкрэсліў, што мінулы тыдзень «быў адным з найбольш цяжкіх» з пачатку вайны і што «асабліва цяжка прыйшлося на Харкаўскім кірунку, дзе пад націскам пераўзыходзячых сіл праціўніка саюзныя войскі былі вымушаныя пакінуць раней вызваленыя населеныя пункты».

Пры гэтым вядучы заявіў, што ўкраінская армія нясе цяжкія страты — а расійскай групоўцы ўдалося стабілізаваць абстаноўку і пазбегнуць акружэння. У рэпартажы, дзе падрабязна распавядалася пра наступ на Купянск, падкрэслівалася, што ўкраінскія вайскоўцы ў тым ліку абстрэльвалі жылыя кварталы і што іх падраздзяленнямі, у асноўным, кіруюць заходнія найміты.

Таксама ў «Вестях недели» падкрэслівалася, што ў Херсонскай вобласці ўкраінскія войскі «не змаглі замацаваць быццам бы дасягнутыя ў пачатку наступу поспехі» (і з гэтай прычыны нібыта пачалі «тэрор грамадзянскага насельніцтва»), а ў самаабвешчанай «ЛНР» расійскія вайскоўцы працягваюць наступальныя дзеянні.

Таксама Кісялёў заявіў, што ў ізноў занятых населеных пунктах украінскія вайскоўцы праводзяць «фільтрацыю», а «неанацысты» пагражаюць забіваць мірных людзей, асабліва тых, хто паспеў атрымаць расійскі пашпарт. «Усё гэта вельмі горка», — рэзюмаваў вядоўца.

«Итоги недели» (НТВ)

У «Итогах недели» Ірада Зейналава падрабязна не спынялася на адступленні, аднак у перадачы быў паказаны брыфінг афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны РФ Ігара Канашэнкава, дзе ён аб'яўляе аб «аперацыі па згортванні і арганізаваным перакіданні ізюмска-балаклейскай групоўкі для нарошчвання намаганняў на данецкім кірунку».

У рэпартажы з месца падзей падкрэслівалася, што баі ў Харкаўскай вобласці працягваюцца, «але самага горшага — запаветнага для Украіны акружэння саюзных сілаў — так і не здарылася».

Пры гэтым, паводле заявы карэспандэнта, «Украіна-амерыкана-еўрапейская групоўка УСУ» знаходзіцца ў нявыгадным становішчы, бо занадта моцна расцягнутая ўздоўж лініі фронту. Гэта, зрэшты, не перашкаджае Кіеву «ўкідваць фэйкі пра перамогу», адзначыў карэспандэнт.

У «Итогах недели» таксама падкрэслілі, што расійская групоўка працягвае паспяховыя дзеянні на данецкім кірунку.

«Воскресное время» (Першы канал)

У выніковай праграме Першага канала аб адступленні амаль не згадвалі. «Разлютаваныя баі ўсе апошнія дні: ліквідацыя рэшты баевікоў, якія панеслі велізарныя страты пры спробе прарыву да Херсону, вызваленне ў ДНР важных стратэгічных пунктаў, перагрупоўка войскаў», — так вядучы пачаў аповед пра апошнія падзеі.

Першы канал паказаў вытрымкі з брыфінгу Канашэнкава, дзе ён казаў пра вялікія страты ўкраінскай арміі — ягоная аб'ява аб «перагрупаванні» паказаная не было. Пасля гэтага пачаўся рэпартаж «пра подзвігі байцоў і камандзіраў падчас перагрупавання войскаў, пра якое ўжо гаварылася».

Ніякіх дэталяў пра сутнасць «перагрупавання» карэспандэнт не прывёў, толькі паўтарыўшы афіцыйнае вызначэнне Мінабароны пра «аперацыю па згортванні і арганізаваным перакіданні ізюмска-балаклейскай групоўкі».

Клас
4
Панылы сорам
19
Ха-ха
100
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
10