Таццяна Таміліна

Таццяна Таміліна

Крыніцы мясцовага выдання «МОСТ» паведамілі, што сама Таміліна цяжка параненая, а яе ахоўнік загінуў. Адпаведныя паведамленні з'яўляліся і ў сацсетках.

Пазней расійскія СМІ са спасылкай на «прэс-службу адміністрацыі рэгіёна» пацвердзілі інфармацыю пра выбух у пад'ездзе Тамілінай. Аднак, паводле іх інфармацыі, «рэктарка» хоць і параненая, але лёгка, аднак у выніку выбуху загінуў мужчына. Па адных звестках, гэта ахоўнік, а па іншых — сусед калабаранткі.

26 ліпеня прарасійскае выданне «Украина.ру» апублікавала інтэрв'ю з Таццянай Тамілінай. У ім яна казала: «Вельмі вялікая колькасць людзей сядзіць і чакае Украіну, яны называюць гэта «вызваленнем», як гэта ні дзіўна. Але такія людзі, як я, лічаць, што Расія прыйшла назаўжды, і Расія будзе нас абараняць».

Клас
63
Панылы сорам
3
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2