Багдан Шэлег. Фота Malorita.by

Багдан Шэлег. Фота Malorita.by

Падлетак выратаваў падчас пажару дзвюх маленькіх сясцёр, літаральна вынес дзяўчынак з агню на абпаленых руках. Здарэнне адбылося ў лютым. Узгаранне ў доме адбылося пад раніцу, бацькі былі на працы.

«Прачнуўся ад дзіўнага гуку і ад паху дыму. Нешта загарэлася ў прыбіральні. Хацеў узяць сясцёр на рукі і вынесці з хаты праз дзверы, але паляцелі іскры — нельга было выйсці. Нічога не было відаць. Успомніў, што пры пажары трэба класціся на падлогу, таму што там ёсць кісларод. Паклаў сясцёр, затрымаў дыханне і разбіў акно. Пакуль сам не задыхаў свежым паветрам, дзяўчынак не падымаў. Ачысціў ад шкла падаконне, потым паклаў на яго сясцёр. Выскачыў праз акно, спярша малодшую, Еву, выцягнуў, потым старэйшую, Паліну», — распавядаў раней пра здарэнне Багдан.

Аналізуючы тое, што здарылася, васьмікласнік разумее, што тады для яго ўсё магло скончыцца трагічна. «Я пра гэта думаў, але ўсё роўна хацеў выратаваць сясцёр. Яны цяпер шчаслівыя, жывуць спакойна. Пра пажар ніяк не ўспамінаюць», — падзяліўся Багдан.

Усведамляе Багдан адказнасць і рашучасць свайго ўчынку, без лішняй сціпласці згаджаючыся, што дзякуючы яго ўчынку, былі выратаваны жыцці.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1