Бармутаў абвінавацілі ў тым, што яны блакавалі вуліцы на трох маршах пратэсту, а сястру Андрэя Вольгу Рахубу — у аналагічным эпізодзе, але толькі на адной акцыі.

Усе трое прызналі віну часткова. Па словах Андрэя Бармуты, ён «не ведаў, што масавыя мерапрыемствы, ва ўдзеле ў якіх яго абвінавачваюць, з'яўляюцца несанкцыянаванымі». Вольга Рахуба, якая працуе рэдактарам, распавяла, што прыехала да месца правядзення маршу «з прычыны прафесійнай цікавасці».

У аснову абвінавачвання ляглі зробленыя на маршах фатаграфіі. Сваякі не надавалі ім вялікага значэння, перасылалі адзін аднаму і абмяркоўвалі ў сацсетках.

Акрамя таго, дзяржабвінаваўца ў інтарэсах КТУП «Мінсктранс» заявіў іск аб кампенсацыі маёмаснай шкоды, нібыта нанесенай злачынствам, — ён мае намер спагнаць з абвінавачаных у салідарным парадку 28340 рублёў 31 капейку.

Да суда мінчукі знаходзіліся на волі пад закладам. У Алены і Андрэя Бармутаў двое дзяцей: адно дзіця — маленькае, іншае — непаўналетняе. Дзеці ёсць і ў Вольгі Рахубы.

Суддзя Юлія Інчына прызнала мужа і жонку Бармутаў і Вольгу Рахубу вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзіла кожнага з іх да «хатняй хіміі» на тры гады.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
61