Рэпрэсіі супраць «Польскай мацежы» пачаліся ў 2021 годзе. Тады за «незаконную дзейнасць у сферы адукацыі» арганізацыю пакаралі штрафам у 300 тысяч рублёў, падатковая далічыла яшчэ 500 тысяч нібыта нясплаты падаткаў, піша «Радыё Свабода».

Акрамя таго, арганізацыю прымусілі рэгістраваць новую юрыдычную асобу для адукацыйнай дзейнасці.

Рашэнне пра ліквідацыю Вярхоўны суд можа прыняць ужо сёння нягледзячы на тое, што на гэтым тыдні пры «Польскай мацежы школьнай» павінен быў пачацца новы навучальны год.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4