Будынак думы ў Брэсце. Архіўнае фота з калекцыі Аляксандра Пашчука, «Віртуальны Брэст»

Гаворка ідзе пра ўчастак на скрыжаванні вуліц Будзённага і 17-га Верасня. Будаўніцтвам будзе займацца прыватны забудоўшчык. Паколькі гаворка ідзе аб ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра, ён абавязуецца ўзнавіць архітэктурныя рашэнні фасадаў страчанага аб’екта — гарадской думы. Яна была разбураная падчас Першай сусветнай вайны.

Праект прадугледжвае ўзвядзенне трохпавярховага будынка. На падвальным паверсе павінны размясціцца інжынерныя памяшканні, падземны паркінг на 30 машына-месцаў, спартыўны комплекс. На першым паверсе намечана адкрыць рэстаран. На астатняй тэрыторыі будуць знаходзіцца кабінеты і памяшканні іншага прызначэння. Інвестар таксама павінен добраўпарадкаваць тэрыторыю пасля заканчэння будаўніцтва і паклапаціцца аб азеляненні ўчастка, высадзіўшы шматгадовую траву, дрэвы і кусты.

Праекціроўшчыкі пастараліся, каб знешні выгляд будынка быў практычна цалкам ідэнтычны арыгіналу. «Знайшлі архіўную фатаграфію ў добрым пашырэнні. Праекціроўшчык палічыў памер цэглы, аднавіў будынак у рэальных памерах. Захавалася каля пяці фатаграфій, і па гэтых выявах аднаўлялі знешні выгляд будынка. Зразумела, што напаўненне, яго функцыя цяпер будуць іншымі», — адзначыў начальнік Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама Максім Суцягін. Фасад будынка плануюць абліцаваць цэглай жаўтлявага адцення. Заказчык спецыяльна шукаў такі, знайшоў вытворцу за межамі Беларусі.

У Брэсце паступова аднаўляюць квартал гістарычнай забудовы. Некаторыя будынкі рэканструююць, некаторыя будуюць нанова. У нейкіх выпадках робяць сімбіёз старой і новай забудовы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Радар / Адказаць
14.09.2022
Русский мир ...
0
ВВ / Адказаць
14.09.2022
"Фасад будынка плануюць абліцаваць цэглай жаўтлявага адцення." - Ну то бок не адновяць, а зробяць танную падробку. Упэўнены, нават палову элементаў на фасадзе не паўтораць, бо складана.
0
Бондар / Адказаць
14.09.2022
Уся белрэстаўрацыя гэта ўнылае убоства, якое сорамна нават рускім паказваць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру