Фота: realt.by

Кватэра плошчай 355 квадратных метраў займае восьмы паверх у цагляным пятнаццаціпавярховіку на вуліцы Якубава ў Мінску. Кошт нерухомасці — 942390 рублёў або 370000 даляраў (1042 даляры за квадратны метр).

Фота: realt.by

У кватэры ёсць гасцёўня, аб'яднаная са сталовай, тры спальні з уласнымі гардэробнымі, кабінет, кухня з абедзеннай зонай, чатыры санвузлы, саўна, асобныя гардэробныя, пральня, тры кладоўкі, шэсць зашклёных лоджый. У дадатак да жылля маецца два машынамесцы ў паркінгу.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Кватэра цалкам адрамантаваная. Яе інтэр'ер імкнуліся зрабіць у класічным стылі, у выніку атрымалася змешванне. Ёсць тут пазалота, крэслы з мудрагелістымі ножкамі, цяжкія канапы і крэслы з закручанымі падлакотнікамі, стракатыя дываны, крышталь, шмат'ярусныя гардзіны і многае іншае. Выглядае вельмі дорага, але такое ўбранне абярэ далёка не кожны.

Фота: realt.by

Фота: realt.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Пан / Адказаць
14.09.2022
Ізврашчэніе какое-та.. .
1
Чел / Адказаць
14.09.2022
Какой царский дворец?! Это апартамент цыганского барона. Китч сплошной. 
Сироты продают свои норки и драпают?
1
ЖурНаЛюг / Адказаць
14.09.2022
Клас журналіста і выдання, у якім ён працуе, можна вызначыць і па гэтай рэкламнай публікацыі. Магчымыя варыянту загалоўку:
1. Кепскі густ каштуе ўсяго 370 тысяч
2. Не гледзячы ні на што очэнь багата
3. Праблема з падрыхтоўкай у Беларусі інтэр'ер-дызайнераў стала відавочнай

4. Такі, як зараз у НН
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру