«Указ распрацаваны ў мэтах аказання дапамогі грамадзянам, якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі з Украіны і апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.

Адзначаецца, што для ўкраінцаў прадугледжана наданне правоў нароўні з беларускімі грамадзянамі. Гаворка ідзе пра:

  • дашкольную, агульную і спецыяльную адукацыю, атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў або на ўмовах аплаты;
  • даступнае медыцынскае абслугоўванне;
  • прызначэнне дапамог на дзяцей і пенсій.

Таксама грамадзяне Украіны вызваляюцца ад выплаты наступных дзяржпошлін:

  • за рэгістрацыю часовага знаходжання ў Беларусі;
  • выдачу дазволу на часовае пражыванне;
  • разгляд заявы аб выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне;
  • выдачу біяметрычнага дазволу на жыхарства.

Акрамя таго, беларусы, якія наймаюць на працу грамадзян Украіны, вызваляюцца ад выплаты дзяржпошлін:

  • за выдачу спецыяльнага дазволу на права занятку працоўнай дзейнасцю;
  • атрыманне дазволу на прыцягненне ў Беларусь замежнай працоўнай сілы;
  • аднаразовы працяг дазволу на прыцягненне ў краіну замежнай працоўнай сілы.
Клас
9
Панылы сорам
5
Ха-ха
12
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
3