Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак

«Дзецям на ўроку раздалі раздрукоўкі, сказалі перапісаць і здаць», — дзеліцца адзін з бацькоў.

Тэкст дыктоўкі апублікаваны на Нацыянальным адукацыйным партале.

Вось некалькі вытрымак з яго:

«17 верасня 1939 года вызваленчы паход Чырвонай Арміі паклаў пачатак доўгачаканаму аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэтая падзея стала актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, раздзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе. Тады ў выніку заключэння Рыжскага мірнага дагавора значная частка Беларусі ўвайшла ў склад Польшчы. На працягу васямнаццаці гадоў амаль чатыры мільёны чалавек, якія жылі ў Заходняй Беларусі, былі пазбаўленыя права гаварыць і вучыцца на роднай мове, развіваць сваю культуру і проста звацца беларусамі».

«1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, пачалася Другая сусветная вайна. Над жыхарамі заходняй часткі Беларусі навісла пагроза фашысцкай акупацыі. У гэтых умовах Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і ўзяла пад абарону насельніцтва Заходняй Беларусі. Людзі сустракалі вызваліцеляў кветкамі, аказвалі ім дапамогу».

Дзецям трэба напісаць і наступную цытату Лукашэнкі: «Калі б не было гэтага дня, не было б нашай краіны і не было б нас. Гэта святы для нас дзень».

Тэкст дыктоўкі

Тэкст дыктоўкі

«Дзень народнага адзінства». Як аб’ядналася Беларусь і якое свята плануе адзначаць улада

Клас
1
Панылы сорам
19
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
44