Святлана Ціханоўская наведае штаб-кватэру ААН, дзе плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэч, сустрэнецца з прадстаўнікамі Дзярждэпартамента ЗША, спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека і іншымі палітыкамі, паведамляе яе прэс-служба.
19 верасня эстонскі бок і Святлана Ціханоўская арганізоўваюць дыскусію высокага ўзроўню, прысвечаную палітычнаму крызісу ў Беларусі, а таксама ролі рэжыму ў вайне супраць Украіны.
У той жа дзень Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Яны абмяркуюць спрашчэнне візавых умоваў для беларусаў і гарантыі незалежнасці Беларусі на фоне спроб Расіі ўсталяваць кантроль над краінай.
Таксама падчас візіту запланаваная двухбаковая сустрэча з генеральным сакратаром Рады Еўропы. Плануецца абмеркаваць крокі па стварэнні кантактнай групы па сувязях з Беларуссю.






Сярога тады Свеце няправільна сказаў - не жестче надо, а наглее и беспринципнее