У перапісцы, якая пачалася 14 верасня, зняволены паведамляе, што вярбоўшчыкі забіраюць з калоніі асуджаных па шэрагу артыкулаў КК: забойства, цяжкія цялесныя пашкоджанні, рабаванне і разбой.
Асцярожна! У скрыншотах ёсць нецэнзурная лексіка.
«Выклікаюць на вахту — і ўсё: там грузяць у варанок — і на аэрадром», — апісвае прымусовую мабілізацыю зняволены.
Пры гэтым зняволеным па-ранейшаму абяцаюць грошы і амністыю.
Па звестках SOTA, сама магчымасць вывазу зняволеных з калоній на вайну афармляецца як этапаванне для таго, каб здзяйсняць следчыя дзеянні па лініі СК і ФСБ, чые супрацоўнікі цяпер працуюць на кантраляваных Расіяй тэрыторыях Украіны.
Днямі з'явілася відэа вярбоўкі кіраўніком «Вагнера» Яўгенам Прыгожыным зняволеных у ПК-6 Марый Эл. Сам Прыгожын удзел зняволеных у вайне не адмаўляе.
Стала вядома, на якіх умовах на вайну ва Украіну вярбуюць зэкаў





