Супрацоўнікаў Расгвардыі выклікалі 16 верасня ў Варонежскі гатэль з-за скандалу, які зладзіў мужчына ў ваеннай форме. Калі на месца прыехалі расгвардзейцы, ён пачаў скандаліць яшчэ мацней. Мужчына абяцаў расгвардейцу засунуць дубінку ў ж*пу і пастаянна задаваў рытарычнае пытанне: «Ты ведаеш, хто я такі?», а таксама казаў, што «абараняе вашу краіну». На плячы ў яго быў шаўрон, падобны на шаўрон ПВК «Вагнер». Мужчына заявіў, што яго пазыўны «Марлін», ён са спецгрупы 136-га палка.
Ён усё ж ударыў супрацоўніка, а праз секунду яго самога завалілі на падлогу, збілі дубінкай і нагамі. Аднак і ў кайданках «Марлін» не супакоіўся, працягнуўшы пагражаць расгвардзейцам. На месца выклікалі следчых, і тыя пацвердзілі, што «Марлін» — добраахвотнік, які днямі вярнуўся ў Расію. У машыне ў яго знайшлі 476 патронаў калібра 9х19 мм. Мужчына патлумачыў, што боепрыпасы проста заваляліся і ён пра іх забыўся. З-за знойдзеных патронаў на мужчыну завялі крымінальную справу за незаконнае захоўванне боепрыпасаў.
Гэта не адзіны выпадак у крымінальных зводках з удзелам расейцаў, якія вярнуліся з вайны.
У Туле ўдзельнік вайны зладзіў бойку ў піцэрыі і збіў крэслам яе дырэктара. А пад Смаленскам лейтэнант здзейсніў узброены налёт на санаторый, дзе жывуць бежанкі і іх дзеці. Па яго прызнанні, на вайне ён забіваў людзей.
У Бранску ўдзельніка вайны асудзілі за дзедаўшчыну. Камандзір роты быў незадаволены сваім падначаленым, збіў яго і паспрабаваў задушыць. Суд аштрафаваў яго на 50 тыс.
Яшчэ адзін удзельнік вайны трапіўся сілавікам з баявымі гранатамі. 53-гадовы расіянін быў затрыманы на вакзале Екацярынбурга. Мужчына растлумачыў, што прывёз боепрыпасы з поля бою.
У Белгародскай вобласці ж зарэгістраваныя выпадкі згвалтаванняў салдатамі, якія прыбылі на ратацыю.





