Фота: sashadolgopolov.ru

Я вырашыла адкрыцца як небінарная персона па некалькіх прычынах: па-першае, я проста за сваё нядоўгае, але ****** [дзяўбанае] жыццё ўжо ********* [задзяўбалася] быць мужыком, мне гэта ніколі не падабалася і ў апошні час я наогул перастала разумець, ***** [навошта] мне гэта трэба. Па-другое, гэта мой пратэст супраць патрыярхату і капіталізму, я думаю, што толькі адмаўляючыся ад сваіх прывілеяў і даследуючы сябе людзі, якіх грамадства першапачаткова маркіруе як белых цыс — гетэра — мужчын, могуць стаць на бок прыгнечанай большасці ў справе барацьбы за свае правы.

Па-трэцяе, я хачу нарэшце стаць паўнавартасным жывым чалавекам, хачу стаць дабрэйшым, я хачу навучыцца выбудоўваць даверныя адносіны з людзьмі, я хачу навучыцца блізкасці, я хачу навучыцца кахаць і быць каханай, свабоднай, моцнай, гарачай, эмпатычнай, гнуткай, больш прымаючай і менш небяспечнай для блізкіх, і мне здаецца, што ключ да гэтага ляжыць нават не столькі ў даследаванні майго феміннага боку, колькі, у цэлым, ва ўцёках з гэтай гендарнай турмы, у якой нас замыкаюць з самага нараджэння.

Аляксандр Далгаполаў — -адзін з галоўных незалежных комікаў Расіі. Ён з'ехаў з Расіі пасля пачатку вайны ва Украіне і адкрыта выказваецца супраць дзеянняў расійскай улады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Уладзімір / Адказаць
19.09.2022
Во радасці расейскай прапагандзе! :)
6
К / Адказаць
19.09.2022
Чакаема на аб'яднаны фронт троляў, лукашысцкіх ды пазьнякоўскіх.
6
Вв / Адказаць
19.09.2022
Самае смешнае, Далгаполаў з'ехаў з Рашкі ў Грузію, кансерватыўную хрысціянскую капіталістычную краіну пабудаваную белымі цысгендарнымі мужчынамі. Потым мабыць паедзе ў якую Галандыю на ПМЖ. Такія борцуны з капіталізмам і белым патрыярхатам чамусьці ніколі не едуць у афрыканскія ці азіяцкія сацыялізмы. Чаму ? Таму што мабыць самім фігова жыць у краінах іх мараў. А ўвогуле, піар на вышыні. Можа на канцэрты больш людзей прыйдзе...
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру