Як напісаў раней Ілан Маск на сваёй старонцы ў твітары, Starlink цяпер даступны нават у Антарктыцы, на арбіту выведзена ўжо больш за 3 тысячы спадарожнікаў.
Але мяркуючы па карце пакрыцця, якая з'явілася на сайце Starlink, у шэрагу краін паслугі спадарожнікавай сеткі пакуль недаступныя і ў найбліжэйшы час сітуацыя не зменіцца. Гэта краіны, у якіх ёсць сур'ёзныя праблемы з дэмакратыяй і правамі чалавека. У спіс патрапілі і Беларусь з Расіяй, а таксама Кітай, Афганістан, Венесуэла, Іран, Куба, Паўночная Карэя і Сірыя. Пералічаныя краіны ў гэты момант не значацца «ў лістах чакання» для падлучэння спадарожнікавай сеткі.
Спадарожнікавы інтэрнэт-правайдэр Starlink належыць кампаніі SpaceX Ілана Маска.
Чытайце таксама:
Турысты на Алясцы знялі рух спадарожнікаў Starlink на фоне палярнага ззяння
Маск запусціў Starlink на Антарктыдзе. Цяпер ён даступны на ўсіх кантынентах





