Першы кірунак тычыцца абмежаванняў міжнароднай мабільнасці расіян, якія пачаліся са скасавання спрошчанага візавага рэжыму з ЕС і закрыцця межаў краін Балтыі. Чыноўнікі таксама разглядаюць пагрозу для перамяшчэння прадстаўнікоў бізнэсу, навукі і адукацыі, растлумачыла блізкая да ўрада крыніца.

Іншым кірункам можа быць пашырэнне пераліку «недружалюбных» краін за кошт уключэння ў яго азіяцкіх гандлёвых партнёраў Расіі і членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Фактычна праца ў гэтым кірунку ўжо ідзе: Захад прапануе Кітаю і Індыі далучыцца да ўвядзення столі цэнаў расійскіх энергарэсурсаў, а Казахстан узгадняе гандаль з санкцыямі ЗША.

Трэці кірунак звязаны з пашырэннем другасных санкцый, ад якіх пацерпяць кампаніі, што працягваюць працаваць з Расіяй.

Чацвёрты кірунак — пашырэнне забароненых да пастаўкі ў Расію тавараў і тэхналогій. На сённяшні дзень Расія не можа закупляць некаторыя тыпы машын, транспарту і абсталявання ў ЕС, а ў ЗША — тэхналогіі для абароннай, аэракасмічнай і суднабудаўнічай галін.

Нарэшце, пятым кірункам могуць быць дадатковыя абмежаванні на экспарт энерганосьбітаў.

Клас
36
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2