Фота: паліцыя Польшчы
Інцыдэнт адбыўся 19 верасня. Каля 03.30 паліцэйскія атрымалі паведамленне аб узброеным рабаванні: невядомы, якога падвозіў на сваім Subaru наш суайчыннік, стаў пагражаць яму нажом і загадаў выйсці з машыны, а затым перасеў на кіроўчае сядзенне і з'ехаў.
Інфармацыю перадалі ўсім патрулям, быў уведзены аналаг плана «Перахоп». Пасля 04.00 адзін з экіпажаў заўважыў скрадзены аўтамабіль на адной з вуліц. Уключыўшы светлавыя і гукавыя сігналы, вартавыя парадку заступілі яму шлях і загадалі кіроўцу выйсці.
Аднак мужчына не падпарадкаваўся інструкцыям, а наадварот, рэзка накіраваў транспартны сродак у бок аднаго з праваахоўнікаў, маючы намер збіць яго. Той адскочыў у бок, а Subaru пачаў з'язджаць.
Паліцыя адкрыла агонь па машыне, а затым пачала пераследвацm. Падчас пераследу Subaru урэзаўся ў агароджу, мужчына кінуў машыну і ўцёк.
Непадалёк ад сагнанага Subaru выявілі жанчыну, якая, як высветлілася, ехала разам з згоншчыкам. Яна была параненая ў нагу і была пад наглядам паліцыі адпраўлена ў бальніцу.
Самога нападніка арыштавалі прыкладна а 06.00 у гарадскім прамысловым раёне Летніца. Пасля праверкі даных мужчыны стала вядома, што ён таксама адшукваецца па справе аб крадзяжы з узломам.





