Будынак акупацыйнай адміністрацыі Херсона пасля ўдару ўкраінскай артылерыі

Кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін звярнуўся да Пуціна:

«Прашу Вас як мага хутчэй у выпадку станоўчага рашэння па выніках рэферэндуму, у чым мы не сумняваемся, разгледзець пытанне аб уваходжанні Данецкай Народнай Рэспублікі ў склад Расійскай Федэрацыі.

Шматпакутны народ Данбаса заслужыў быць часткай вялікай краіны, якую заўсёды лічыў сваёй радзімай. Гэта падзея будзе аднаўленнем гістарычнай справядлівасці, наступлення якой прагнуць мільёны рускіх людзей».

Учора грамадскія палаты «ЛНР» і «ДНР» звярнуліся да Леаніда Пасечніка і Дзяніса Пушыліна з прапановай неадкладна правесці рэферэндумы.

Таксама аб правядзенні рэферэндуму заявілі акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласці, а таксама «грамадскі з'езд» акупаванай часткі Запарожскай вобласці. 

Правядзенне рэферэндуму без падрыхтоўкі — унікальны прыклад у гісторыі, і сведчыць пра няўпэўненасць Масквы ў здольнасці ўтрымаць акупаваныя тэрыторыі даўжэйшы час.

Расія дагэтуль не кантралюе ўсёй тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей, большая частка насельніцтва гэтых рэгіёнаў знаходзіцца ў бежанстве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
* / Адказаць
20.09.2022
Ва ўсіх захопленых тэрыторыях пройдуць гэтыя рэферэндумы. Гэта адказ Украіне і захаду на посьпехі. Такім чынам - прызнаеце вы ці не прызнаеце анэксію тэрыторый - а гэта ўжо Расея і яе яны будуць абараняць большымі сродкамі. Карацей - мы захапілі, а зараз паспрабуйце адбярыце
1
Абыр / Адказаць
20.09.2022
Ну, что можно понять по этой спешке? Во первых это полное сворачивание наступательных амбиций, что успели откусить, то и присоединяют, пока не отняли. Во вторых, полное пренебрежение видимостью легитимности, проводите хоть как, напишем сколько надо. В третьих, за этим может стоять надежда зафиксировать результат войны как есть, возможно угрозой применения ЯО, или даже показательным применением, т к в угрозы вряд ли кто поверит.
1
антисвета / Адказаць
20.09.2022
"Правядзенне рэферэндуму без падрыхтоўкі — унікальны прыклад у гісторыі,"
у дадзеным выпадку гэта слова трэба ў двукоссі пісаць.
я ўвогуле супраць рэферэндумаў, вынікам якіх надаецца юрыдычная моц (як апытанка меркавання - можна). бо нават калі рэферэндум праводзіцца ў дэмакратычнай краіне, і яму папярэднічае доўгае па часе і ўсебаковае абмеркаванне, меркаваннем людей лёгка маніпуляваць у патрэбным кірунку тым, хто рэферэндум ініцыяваў
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру