Сабянін адзначыў, што замежнікі, якія заключылі гадавы кантракт для службы ва Узброеных сілах Расіі, могуць атрымаць грамадзянства ў спрошчаным парадку.

«У Маскве дзейнічае міграцыйны цэнтр «Сахарава» — адзінае акно для вырашэння пытанняў працоўнай занятасці мігрантаў. У самы бліжэйшы час урад Масквы разгорне ў «Сахарава» паўнавартасную інфраструктуру садзейнічання Мінабароны Расіі ў арганізацыі паступлення на ваенную службу замежных грамадзян», — гаворыцца на афіцыйным сайце Сабяніна.

Раней дэпутаты Дзярждумы прынялі закон аб спрашчэнні атрымання замежнікамі расійскага грамадзянства. Згодна з ім, атрымаць грамадзянства РФ у спрошчаным парадку, без неабходнасці атрымліваць дазвол на жыхарства, змогуць «замежныя грамадзяне, якія заключылі кантракт аб праходжанні службы ва УС РФ, іншых войсках або воінскіх фармаваннях на тэрмін не менш за адзін год.

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3