Пратэстоўцы зрываюць партрэты рэлігійных лідараў з урадавых будынкаў, паляць хіджабы.

У розных гарадах ідуць вулічныя баі. Паліцэйскія пакуль не даюць рады пратэстоўцам.

Пра ахвяры дакладнай інфармацыі няма. Паведамляецца пра раненне 10-гадовай дзяўчыны.

У Іране пратэсты пачаліся 18 верасня пасля гібелі праваабаронцы і змагаркі за правы жанчын Махсы Аміні. 

22-гадовая праваабаронца Махса Аміні з іранскага Курдыстана прыехала ў Тэгеран праведаць сваякоў. 13 верасня яе затрымаў спецыяльны атрад паліцэйскіх, якія сочаць за выкананнем шарыяцкіх нормаў. Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што яна замест хіджаба мела хустку. І з паліцэйскага пастарунка жывой яна ўжо не выйшла.

Паводле афіцыйнай версіі, Махса Аміні памерла ў пастарунку праз праблемы з сэрцам. Але, па звестках СМІ, дзяўчына памерла ў шпіталі. Туды яе даставілі з пастарунка моцна збітай, з пераламаным чэрапам, і яна знаходзілася ў стане комы. Пра яе смерць было аб'яўлена 16 верасня.

Клас
34
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6