Дзям'ян Карнушэнка і Бажэн Лук'яненка змайстравалі ровар-чопер. Ён нагадвае па абрысах байкерскі матацыкл, піша «Інфа-Кур’ер».

«Неяк летам сядзелі ў інтэрнэце і ўбачылі, як амерыканцы перарабляюць ровары, робячы іх падобнымі на матацыклы. Мы загарэліся гэтай ідэяй і вырашылі зрабіць нешта падобнае. Наш ровар зроблены на базе ровара «Аіст». Нешта абрэзалі, нешта прыварылі. Вілку надтачылі, а кола задняе — гэта «дакатка» ад аўтамабіля з падоўжанай воссю. Можна сказаць, што гэта пакуль чарнавы варыянт. Абкатваем, каб паглядзець, як ён едзе. Па адчуваннях, ездзіць на ім даволі камфортна. Вядома, мы будзем яго яшчэ дарабляць і, можа быць, паставім электраматор, каб забыцца пра педалі», — распавялі хлопцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Из г..а и палок / Адказаць
21.09.2022
За прямые руки и желание респект. Главное чтобы самим нравилось. Следующая попытка будет и что? Или на этом остановятся?
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына / Адказаць
21.09.2022
А навошта вынаходзіць ровар? Якая практычная карысць ад ровара, які вынайшлі случчакі? Сам я таксама раварыст і ведаю з практычных меркаванняў, што калі нізка стаіць седала, а калені дастаюць да падбародка, -- добра калі зможаш праехаць хоць сотню метраў, ногі ад стомленасці стануць "чыгуннымі", спатрэбіцца гадзіна, каб ачуняць.
0
Скукотищааа / Адказаць
21.09.2022
Вот такое "техническое творчество молодёжи" - позорище для государства. 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру