«Рэферэндумы» там лічаць хутчэй прапагандысцкім крокам, які апелюе да нацыяналістычных настрояў. Гэта «пернік» для патэнцыйных рэкрутаў.
Але адначасова ствараецца больш магутная пуга ў выглядзе крымінальных артыкулаў, якія сур'ёзна абцяжарваюць звальненне з ваеннай службы тым, хто не жадае ваяваць.
У сукупнасці гэтыя меры зробяць добраахвотна-прымусовым тое, што Рамзан Кадыраў назваў «самамабілізацыяй».
Аднак аналітыкі ISW сумняваюцца, што такімі метадамі ўдасца радыкальна павялічыць расійскую армію.





