Актывісты прапануюць грамадзянам збірацца ў 19:00 21 верасня ў цэнтрах сваіх гарадоў.

«Тысячы расійскіх мужчын — нашых бацькоў, братоў і мужоў — будуць кінутыя ў мясарубку вайны. За што яны будуць паміраць? За што маці і дзеці будуць праліваць слёзы?» — гаворыцца ў звароце руху.

«Дэпутаты і чыноўнікі, якія штодня лямантавалі аб неабходнасці мабілізацыі, застануцца ў сваіх цёплых крэслах — жывымі і здаровымі», а ў гэты час усё, што адбываецца, «прыйдзе ў кожны дом» простых расейцаў», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Паплечнікі расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага заклікалі супраціўляцца абвешчанай мабілізацыі аж да падпалаў ваенкаматаў.

Навальністы абяцаюць падтрымліваць расійцаў, якія будуць пазбягаць прызыву.

Сам Навальны на судовым пасяджэнні ў Каўрове сказаў, што чуў «нейкія абрыўкі навін па радыё». «Толкам нічога не зразумела, але зразумела, што ўсё дрэнна», — сказаў ён.

21 верасня Уладзімір Пуцін аб'явіў частковую мабілізацыю ў Расіі. У звароце да расіян ён заявіў, што гэта робіцца «для абароны нашай радзімы, яе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, для забеспячэння бяспекі нашага народа і людзей на вызваленых тэрыторыях». Прызыву на ваенную службу будуць падлягаць толькі грамадзяне, якія знаходзяцца ў запасе.

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0