Мабілізацыі можа быць дастаткова для таго, каб падтрымліваць колькасць расійскіх войскаў ва Украіне на цяперашнім узроўні, кампенсуючы панесеныя страты. Прычым нават гэта не факт.

Невядома, якая частка рэзервістаў ужо ваюе ва Украіне (тыя, хто нядаўна адслужыў, былі асноўнай мішэнню кампаніі па рэкрутаванні кантрактнікаў). Але ў любым выпадку, салдат тэрміновай службы ў расійскай арміі навучаюць першапачаткова дрэнна, а пасля звальнення ў запас не навучаюць наогул.

Міністр абароны Сяргей Шайгу сказаў, што мабілізацыя будзе праходзіць паэтапна.

Гэта азначае, што ніякіх рэзкіх нарошчванняў войскаў ва Украіне не будзе, а значыць, і сітуацыя кардынальна не зменіцца.

Такім чынам, расійская мабілізацыя мала паўплывае на магчымасць вызвалення Украінай сваёй тэрыторыі на працягу восені і зімы.

У сваёй прамове Уладзімір Пуцін чарговым разам згадаў ядзерную зброю, але ён нічога не сказаў пра распаўсюд расейскага ядзернага парасоніка на тэрыторыі, якія ён мае намер анексаваць. Таксама ён не звязваў мабілізацыю і анексіі. Прысутнасць гэтых трох тэм у адной і той жа прамове дазваляе інтэрпрэтаваць іх як ўзаемазвязаныя, аднак сам Пуцін ніякай прамой сувязі не правёў, мяркуюць эксперты ISW.

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3