Яго аўтары звязалі дынаміку з падтрымкай Мінскам палітыкі Расіі, а таксама адрэзанасцю ад сусветнага венчурнага капіталу. Фактычна адзінай крыніцай венчурных інвестыцый у краіне застаецца расійска-беларускі фонд RBF Ventures, які за першае паўгоддзе не здзейсніў ніводнай здзелкі, гаворыцца ў даследаванні.

«Відавочна, беларускім стартапам трэба будзе зрабіць такі ж складаны выбар, як і расійскім: працаваць на рынках СНД або сыходзіць на міжнародныя рынкі, што цягне за сабой неабходнасць рэлакацыі, але пры гэтым адкрывае доступ да фінансавання ад замежных фондаў», — указалі аўтары.

Венчурныя інвестыцыі (ад англ. venture — рызыкоўнае прадпрыемства) — гэта ўкладанні ў бізнес, які развіваецца або стартап, пра перспектывы паспяховасці якога пакуль нічога не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0