Агулам Таццяну абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— ч. 3 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных;

— ч. 3 арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці;

— ч. 3 арт. 352 — неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй;

— ч. 3 арт. 426 — перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Судовы працэс вядзе суддзя Алена Шылько.

27 чэрвеня праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што жанчына працавала ў адной з дзяржаўных кампаній і мела доступ да асабістых даных сілавікоў — іх яна, быццам, і перадала тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі».

Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына нібыта самастойна прыйшла «здавацца» ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7