Уладзімір Шыянок, скрыншот з відэа

Уладзіміру Шыянку 65 гадоў і ён мае ступень доктара юрыдычных навук. Калісьці ўзначальваў кафедру аператыўна-вышуковай дзейнасці Акадэміі, бездакорна гаворыць па-беларуску. 

У свой час быў мабілізаваны на АЭС пасля катастрофы для аховы грамадскага парадку падчас эвакуацыі, там хапнуў радыяцыі, а ў 1989-м адправіўся на лінію размежавання паміж армянамі і азербайджанцамі. 

Дзейныя афіцэры, якіх апытала «Наша Ніва», выключна станоўча і паважліва адгукаюцца пра Уладзіміра. 

«Як спецыяліст у галіне права ён безумоўна аўтарытэтны, гэта адзін з заснавальнікаў айчыннай школы аператыўна-вышуковай дзейнасці (АВД) — гэты прадмет знаёмы навучэнцам Акадэміі міліцыі пад расійскай абрэвіятурай ОРД, разам з нябожчыкам Іванам Басецкім. Яго работы, падручнікі выкарыстоўваюцца ва ўсіх вучэбных установах, дзе вучаць АВД, крыміналістыку і гэтак далей. 

У 90-х Шыянок працаваў на кафедры АВД у Акадэміі міліцыі, у суаўтарстве з Іванам Басецкім падрыхтаваў шэраг падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па АРД.

Прыклад работ Шыянка. 

Сам ён быў міліцыянерам у далёкіх 80-х, працаваў у крымінальным вышуку. Потым — у навуцы. Вельмі аўтарытэтны чалавек. Калi не памыляюся, адзiны застаўся па спецыялiзацыi ў сферы аператыўна-вышуковай дзейнасцi пасля смерцi Басецкага», — сказаў нам дзейны афіцэр.

«Апроч таго, ён падрыхтаваў некалькі кандыдатаў юрыдычных навук па тэмах, звязаных з расследаваннем злачынстваў і з крыміналістычным забеспячэннем. Актыўна выказваў сваю пазіцыю па падзеях 2020-га года на сваіх старонках у сацыяльных сетках», — дадаў іншы міліцыянер. 

«Імаверна, прычынай пазбаўлення звання паслужыла яго стаўленне да беззаконня, публічна выказаны аналіз дзеянняў карных структур з пункту гледжання законнасці. Ён актыўна выказваўся», — сказаў яшчэ адзін міліцыянер. 

Сам Шыянок размаўляць з журналістамі не стаў. 

«Працаваў больш за 20 год. Гэта першы доктар юрыдычных навук, атэставаны ВАК незалежнай Беларусі. Цяпер ён адзіны доктар юрыдычных навук па дысцыпліне аператыўна-вышуковай дзейнасці ў краіне», — сказаў пра яго калега.

Пазбаўленнем звання Аляксандр Лукашэнка хацеў пазбавіць гэтага чалавека аўтарытэту ў сілавых колах, але гэта немагчыма, кажуць афіцэры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
23.09.2022
Шиенок был лишён специального звания полковника милиции за его интервью "убитому чекистским ледорубом" TUT.by, в котором он обосновал незаконность и преступность действий сотрудников милиции при подавлении мирных протестов из-за фальсификации результатов президентских выборов.
0
даведка / Адказаць
23.09.2022
Не нужен им доктор юридических наук Шиенок, потому что у них есть свой доктор юридических наук Ольга Чуприс, которая уже, как надо, обосновала даже конституционность предстоящего лишения урождённых белорусов гражданства "Республики Лукашенко"... А чтобы она и дальше старательно обосновывала, как законное, всё незаконное, ейного репрессивного сыночка-прокурора перевели для дальнейшей службы в Генеральную прокуратуру. Спасибо Шведу за победу!
0
Одзін / Адказаць
24.09.2022
Гэта наадварот, набыццё большага аўтэрытэту!!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру