Антонія Бокуна затрымалі сёння ўдзень, прычыны затрымання пакуль што невядомыя. Ператрусу дома не праводзілі, але забралі тэхніку. 

Магчыма, затрыманне можа быць звязанае з пазаўчарашнім затрыманнем у Мінску Вячаслава Ганчарэнкі — пастара іншай евангельскай царквы «Новае жыццё».

Мінская царква «Ян Прадвеснік» — адна з найбольш патрыятычных беларускіх пратэстанцкіх цэркваў, яна працуе па-беларуску і ўсяляк падтрымлівае нацыянальную мову і культуру.

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі пастара евангельскай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?