Антонія Бокуна затрымалі ўчора ўдзень. Ператрус дома не праводзілі, але забралі тэхніку. 

Магчыма, затрыманне можа быць звязанае з затрыманнем у Мінску Вячаслава Ганчарэнкі — пастара іншай евангельскай царквы, «Новае жыццё» (яго аштрафавалі на 3200 рублёў).

Мінская царква «Ян Прадвеснік» — адна з найбольш патрыятычных беларускіх пратэстанцкіх цэркваў, яна працуе па-беларуску і ўсяляк падтрымлівае нацыянальную мову і культуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4