«Прапаную Мінюсту перагледзець спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Надышоў час уносіць туды тэлеграм-каналы. За рэпосты адтуль — артыкул. Прынялі на хуліганстве, крадзяжы ці «пратэсце» — агляд тэлефона, падпіска на чат ці канал са спісу — артыкул да 15 сутак», — так прапагандыст адрэагаваў на блакіроўку праўладных беларускіх і расійскіх тэлеграм-каналаў, у тым ліку ягонага.

Пасля выбараў-2020 Прыдыбайла прыязджаў у Мінск вучыць беларускіх «калег», як вырабляць самую брыдкую прапаганду, але цяпер прапануе ўзяць у Расіі на ўзбраенне беларускую практыку пакаранняў за падпіскі і рэпосты, якую ў Расіі пакуль яшчэ не выкарыстоўваюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру