У інтэрв'ю выданню Politico Мішэль сказаў, што Еўрасаюз павінен праявіць адкрытасць у адносінах да тых, хто не хоча быць інструментам Крамля.

У сваім выступе ў ААН старшыня Еўрапейскай рады заявіў, што Расія пабудавала «павуціну хлусні» вакол канфлікту: «Гэта гібрыдная вайна. Яна спалучае ў сабе сілу зброі з атрутай падману».

Мішэль таксама заявіў, што Рада Бяспекі ААН у цяперашнім выглядзе не з'яўляецца ні інклюзіўнай, ні прадстаўнічай, і заклікаў да рэформы арганізацыі.

«Выкарыстанне права вета павінна быць выключэннем, але яно становіцца правілам, — сказаў ён. — Калі пастаянны член Савета Бяспекі развязвае неправакаваную і неапраўданую вайну, якую асуджае Генеральная Асамблея ААН, яго адхіленне ад Рады Бяспекі павінна быць аўтаматычным».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Тодар / Адказаць
24.09.2022
Ага... цiпа мы супраць войны, бо мяне туды могуць паслаць, няхай другiя кроу украiнскую пралiваюць. Я у Еуропе адсяжуся...(((
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру