Перад пачаткам інтэрв'ю, якое не адбылося

Перад пачаткам інтэрв'ю, якое не адбылося

Раісі спазніўся на 40 хвілін і перадаў праз памочніка просьбу Аманпур надзець на галаву хустку. Журналістка «ветліва адмовілася». У выніку прэзідэнт Ірана не прыйшоў на інтэрв'ю.

Аманпур заявіла, што прыкрывае галаву падчас рэпартажаў у Іране ў адпаведнасці з мясцовымі законамі і звычаямі, але не стане гэтага рабіць для інтэрв'ю за межамі краіны.

Паводле яе слоў, увогуле ніводзін прэзідэнт Ірана ніколі не прасіў яе пакрыць галаву — «ні ўнутры краіны, ні за яе межамі», хоць яна брала інтэрв'ю з кожным з іх пачынаючы з 1995 года. 

Крысціян Аманпур — грамадзянка Вялікабрытаніі, але яе бацька родам з Ірана. У іранскай сталіцы Тэгеране яна, хоць і нарадзілася ў Лондане, правяла дзяцінства.

Клас
37
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2