Следчы камітэт адносна гэтага інцыдэнта паведаміў:

«Устаноўлена, што пры выкарыстанні ліфта паміж першым і цокальным паверхам адбылося экстраннае спыненне кабіны з-за перагрузкі, дзе пачалася цісканіна. Там знаходзіліся больш за 15 чалавек пры дапушчальнай норме не больш за 13 чалавек».

Па медыцынскую дапамогу, паводле СК, звярнуліся пяцёра непаўналетніх. Цяжкіх траўмаў, як сцвярджаецца, у выніку цісканіны атрымана не было, жыццю і здароўю дзяцей нічога не пагражае.

У суботу, 24 верасня, у Мінску анансавалася сустрэча з Міланай Хаметавай. Гэта 12-гадовая расійская блогерка, мадэль і спявачка. Сустрэча праходзіла ў гандлёвым цэнтры Dana Mall і павінна была доўжыцца з 15.00 да 17.00. У гандлёвым цэнтры сабралася некалькі тысяч падлеткаў, пачалася цісканіна. У выніку ўся сустрэча праходзіла замест двух гадзін 10 хвілін, яе мусілі адмяніць, а дзяцей з памяшкання гандлёвага цэнтра выцяснялі сілавікі. 

Чытайце таксама:

«Пачалася цісканіна, АМАП пачаў разганяць людзей». Што адбывалася сёння ў Dana Mall

Клас
0
Панылы сорам
17
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3