Паводле паведамлення, яшчэ адзін дрон збіты сродкамі СПА, ахвяр няма, працягваецца ратавальная аперацыя і тушэнне пажару.

Два дні таму па Адэсе ўжо наносілі ўдары дроны-камікадзэ іранскай вытворчасці Shahed 136 — як паведамлялі ўлады, быў разбураны адміністрацыйны будынак, загінуў адзін чалавек.

СМІ анансавалi маштабныя пастаўкі дронаў з Ірана у Расію летам, расійскія ўлады не пацвярджалі гэтую інфармацыю. У верасні ўкраінскія вайскоўцы заявілі, што ўпершыню збілі Shahed 136 паблізу Купянска ў Харкаўскай вобласці, які быў адваяваны ў расійскай арміі ў выніку контрнаступлення.

Газета Wall street journal пісала, што ўзятыя на ўзбраенне расійскімі вайскоўцамі беспілотнікі атрымалі назву «Герань-2». Звычайна яны лётаюць парамі, а затым уразаюцца ў свае цэлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру